Масленіца: захаванне традыцый і ўмацаванне калектыўнага духу

Цэнтральным месцам прыцягнення стала выстава-дэгустацыя бліноў “Масленічны шэдэўр”, дзе супарцоўнікі прадставілі больш за дзесятак відаў бліноў з самымі разнастайнымі начынкамі. Тут можна было пакаштаваць традыцыйныя бліны з тварагом, грыбамі і смятанай, а таксама аўтарскія стравы – бліны з чырвонай рыбай и салодкія шэдэўры з медам і дамашнім варэннем.


Усе жадаючыя маглі пакаштаваўшы бліны ахвяраваць сімвалічную грашовую суму, а выручаныя сродкі будуць накіраваны на дабрачынныя мэты.

Масленіца – гэта не толькі смачныя бліны, але і сімвал яднання, сямейнага цяпла і павагі да нашых каранёў, якая у гэтым годзе сімвалічна супадае са святам не меньшай значнасці – Днем роднай мовы!

Супрацоўнікі камітэта адзначылі, што атрымалі зарад бадзерасці і станоўчых эмоцый перад надыходзячай доўгачаканай вясной.
Традыцыйнае свята Масленіцы сабрала супрацоўнікаў сталічнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, каб разам правесці зіму паводле беларускіх народных звычаяў.
