Калектыў Рэчыцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз адным з першых наведаў выставу «У адзінстве народа – сіла краіны», якая разгарнулася ў карціннай галерэі імя А.А. Ісачова. Экспазіцыя пакінула глыбокі след у сэрцах людзей, чыя прафесія штодзённа патрабуе не толькі высокіх тэхнічных ведаў, але і вострага пачуцця справядлівасці, якое немагчыма без разумення гістарычных каранёў.Выстава складаецца з двух тэматычных блокаў, якія арганічна дапаўняюць адзін аднаго. Першая зала акунула наведвальнікаў у гістарычнае мінулае. Тут прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя ключавым момантам лёсу Беларусі: падзеям польска-савецкай вайны, умовам Рыжскага мірнага дагавора 1921 года і вызваленчаму паходу Чырвонай арміі 1939 года, які паклаў канец перыяду польскага прыгнёту на беларускіх землях. Другі блок экспазіцыі прысвечаны дасягненням сучаснай Беларусі. Перад вачыма наведвальнікаў поспехі краіны ў культуры, спорце, адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Асобны раздзел адведзены дасягненням Рэчыцкага раёна, што выклікае асаблівы гонар у мясцовых жыхароў.
Для супрацоўнікаў Рэчыцкага міжраённага аддзела гэта наведванне стала магчымасцю адчуць пульс гісторыі і сучаснасці.– У нашай працы мы часта сутыкаемся з "цёмным" бокам рэчаіснасці. Мы бачым вынікі чалавечых учынкаў, часам вельмі жудасныя. А такія выставы, як гэта, напаўняюць святлом, – падзяліўся думкамі начальнік міжраённага аддзела Дзяніс Сочнеў і патлумачыў: – Гістарычны блок – гэта напамін пра тое, колькі выпрабаванняў выпала на долю нашага народа. Гледзячы на дакументы Рыжскага пагаднення, разумееш, як лёгка страціць суверэнітэт і як цяжка яго здабываць. А сучасны блок паказвае, дзеля чаго мы працуем: дзеля гэтых дасягненняў, дзеля мірнага неба, дзеля таго, каб нашы дзеці маглі пісаць свае думкі на стэндзе "Тое, што нас яднае" і верыць у светлую будучыню. Гэта выхаваўчы момант нават для дарослых мужчын.– Асабліва ўразіла гістарычная частка пра 1939 год. Нам, маладому пакаленню, часам здаецца, што незалежнасць была заўсёды, – заўважыла дзяржаўны судовы эксперт Лізавета Кузьміна. – Але калі бачыш карты, фатаграфіі, чытаеш успаміны... Усведамляеш, якім коштам дасталася свабода. І адразу напаўняешся гонарам за нашу сучасную Беларусь, за наш Рэчыцкі раён, які таксама паказаны ў экспазіцыі. Гэта вельмі натхняе.Цэнтральным месцам прыцягнення выставы стала інтэрактыўная пляцоўка «Тое, што нас яднае». Тут кожны наведвальнік запісаў уласныя думкі і пажаданні на будучыню.Судовыя эксперты таксама пакінулі свой след на стэндзе. Як і большасць землякоў, яны пажадалі здароўя, дабра і мірнага неба.
Ганна Кодалава, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці