Як сцвярджае старшы эксперт міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз маёр юстыцыі Алеся Міклашэвіч, у яе рабоце галоўнае — мэтанакіраванасць.

Дзейнасць судовых экспертаў шматбаковая і не заўсёды «кабінетная». Спецыялісты міжраённага аддзела прымаюць удзел у правядзенні следчых дзеянняў. Для выезду яны бяруць з сабой сапраўдную міні-лабараторыю, якая змяшчаецца ў куфры. З дапамогай розных прыстасаванняў дакладна вывучаюць месца здарэння, якое, на першы погляд, уяўляе загадку. Але толькі не для вачэй спецыялістаў. Як расказвае Алеся Міклашэвіч, у сваёй практыцы яна нямала разгадала розных загадак.
— Нядаўна давялося вывучаць месца крадзяжу рэчаў з нежылога дома, — успамінае судовы эксперт. — Пацярпелы апошні раз пабываў на дачы ажно ў верасні, а звярнуўся да праваахоўнікаў у лютым бягучага года. І за гэтыя амаль паўгода яго абрабавалі невядомыя злодзеі.

І такіх прыкладаў нямала, што робіць службу судовых эспертаў вельмі цікавай. А яшчэ і карыснай для грамадства.
Источник информации: «Раенныя будні»