Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці наведалі супрацоўнікі УДКСЭ па Магілёўская вобласці 24 января 2022
Супрацоўнікі, асобы грамадзянскага персаналу ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці і члены іх сем'яў наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў г.Мінску. Мерапрыемства, арганізаванае прафсаюзным камітэтам і афіцэрскім сходам, прымеркавана да ўсенароднага абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, дарэчы, размешчаны ў будынку Адміністрацыі Прэзідэнта, адзін з самых маладых і тэхналагічных у краіне. Адкрыты ў 2012 годзе як філіял Нацыянальнага гістарычнага музея. Цэнтральная ідэя канцэпцыі ўстановы – гэта прызнанне нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа і суверэнітэту беларускай дзяржавы.
Экспазіцыі музея ахопліваюць перыяд сучаснай гісторыі рэспублікі, пачынаючы з першых гадоў станаўлення дзяржаўнасці і па нашы дні. Прысвечаны палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. Усяго ў фондзе каля 4 тысяч экспанатаў, сярод музейных скарбніц – ордэны «Герой Беларусі» і Францыска Скарыны, макет Беларускага касмічнага апарата, паспяховы запуск якога здзейснены з касмадрома Байканур 22 ліпеня 2012 года, першы ў СНД штучны клапан сэрца, распрацаваны беларускімі спецыялістамі, крагі беларускага хакеіста Руслана Салея, памятная манета Нацыянальнага банка Беларусі «Крыж Еўфрасінні Полацкай» і іншыя.
Дарэчы, маецца ў музеі і экспазіцыя, прысвечаная дзяржаўным органам, якія адказваюць за бяспеку краіны. Зарэзервавана ў ёй месца і пад атрыбутыку Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз – самага маладога ведамства ў сістэме дзяржаўнай бяспекі.
Наведванне Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці дазволіла супрацоўнікам не толькі пашырыць свае веды аб сучасных дасягненнях беларусаў, даведацца аб малавядомых цікавых фактах, але і глыбей прачуць ідэю нацыянальнай ідэнтычнасці і гонар за сваю краіну.

Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Магілёўскай вобласці