Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Фонаскапічная экспертыза

Аб’екты

  • гуказапісы, іх носьбіты, а таксама апаратура, з выкарыстаннем якой атрыманыя фанаграмы.

Задачы

  • вызначэнне даслоўнага зместу гуказапісаў;
  • ідэнтыфікацыя чалавека па голасе і маўленні;
  • вызначэнне прыкмет мантажу і іншых змен, унесеных у фанаграму;
  • вызначэнне асобасных характарыстык па голасе і маўленні.

Іншыя задачы, якія вырашаюцца падчас фонаскапічнай экспертызы

  • аблічбоўка і перазапіс фанаграм;
  • шумаачыстка і павышэнне выразнасці фанаграм;
  • ідэнтыфікацыя сродкаў гуказапісу;
  • вызначэнне характарыстык месца гуказапісу;
  • вызначэнне прыроды ўтварэння гукаў.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Узоры павінны быць прадстаўлены ў выглядзе свабоднага маўлення працягласцю не менш за 10-20 хвілін. Узоры маўлення ў выглядзе чытання не прыдатныя для правядзення ідэнтыфікацыйных даследаванняў метадам лінгвістычнага аналізу.

Пры адборы ўзораў неабходна па магчымасці рэканструяваць умовы, пры якіх быў зроблены запіс спрэчнай фанаграмы. Падчас запісу ўзораў трэба карэктаваць маўленне асобы, у якой адбіраюцца ўзоры, па тэмпе, гучнасці, эмацыянальным стане, тэме размовы, дамагаючыся эмацыянальнага і лінгвістычнага падабенства ўзораў са спрэчнай фанаграмай.

Асаблівасці

Фонаскапічная экспертыза носіць комплексна-камісійны характар і патрабуе ўдзелу не менш за двух экспертаў, якія валодаюць спецыяльнымі ведамі ў галіне акустычнага даследавання маўлення і лінгвістыкі.

Пры запісе лічбавых фанаграм непасрэдна ў запамінальныя прылады малагабарытных сродкаў фіксацыі маўленчай інфармацыі на даследаванне неабходна падаваць сам сродак запісу (лічбавы дыктафон, мабільны тэлефон і інш.).

Пры капіяванні лічбавых фанаграм не дапускаецца змена частаты дыскрэтызацыі, сцісканне, перакадзіроўка і іншыя змены фармату гукавога файла.

Пры пастаноўцы пытанняў на прадмет наяўнасці мантажу і змен фанаграмы неабходна прадстаўляць усю апаратуру, з выкарыстаннем якой яна атрыманая, уключаючы вынасныя мікрафоны і пульты дыстанцыйнага кіравання, а таксама інфармацыю аб умовах гуказапісу (калі і дзе быў зроблены гуказапіс; у якіх акустычных абставінах; якая выкарыстоўвалася апаратура гуказапісу; дзе знаходзіўся мікрафон; якія рэжымы працы гуказапіснай прылады выкарыстоўваліся; копія гэта ці арыгінал запісу; з выкарыстаннем якой апаратуры праводзілася капіяванне; ці запіс быў зроблены бесперапынна ці з прыпынкамі; колькі асоб удзельнічала ў запісанай гутарцы і іх узаемаразмяшчэнне, а таксама іншую інфармацыю ў залежнасці ад канкрэтных акалічнасцяў).

Асноўныя пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні фонаскапічнай экспертызы

  • Які даслоўны змест размовы, запісанай у файле «050920112-21.wav» на кампакт-дыску «SKC», якая пачынаецца праз 10 хв 15 сек ад пачатку запісу словамі: «...» і сканчаецца праз 17 хв 30 сек ад пачатку запісу словамі: «...»?
  • Ці прысутнічае ў названай размове голас і маўленне … (пазначыць прозвішча і імя), узоры маўлення якога прадстаўлены на даследаванне? Калі так, то якія фразы яму належаць?
  • Ці ёсць у названай размове прыкметы мантажу і змен, унесеных у працэсе запісу ці пасля яго заканчэння?

Дадатковыя пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні фонаскапічнай экспертызы

  • Якімі асобаснымі характарыстыкамі валодае асоба, якая выказваецца ў прадстаўленай на даследаванне фанаграме?
    Заўвага. Пад асобаснымі характарыстыкамі разумеюцца ўсе характарыстыкі чалавека, якія магчыма вызначыць па яго голасе і маўленні (пол, узрост, наяўнасць спецыфікі ці паталогіі моваўтваральнага апарату, родная мова, месца фарміравання роднай мовы, узровень адукацыі, узровень развіцця маўленчай культуры, сацыяльнае становішча, прафесійная прыналежнасць), таму пералічваць іх у пытанні няма неабходнасці.
  • Які эмацыянальны стан асобы, якая вымаўляе фразу «…» у прадстаўленай на даследаванне фанаграме?
  • Ці знаходзілася асоба, якая вымаўляе фразу «…», у стане змененай свядомасці?
    Заўвага. Пад станам змененай свядомасці разумеецца стан ап’янення, які надышоў з прычыны ўжывання алкаголю, наркатычных ці псіхатропных рэчываў.
  • Ці з’яўляецца маўленне асобы, якая вымаўляе фразу «…», спантанным, загадзя падрыхтаваным, чытаннем пісьмовага тэксту ці ўзнаўленнем завучанага тэксту?
  • Колькі асоб удзельнічала ў размове на прадстаўленай на даследаванне фанаграме?

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-64-04, 8 (017) 308-64-70, 8 (017) 308-64-80