Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Погляд звысоку 16 сентября 2020

На ўзбраенне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз на гэтым тыдні паступілі 15 новых дронаў. Новая тэхніка з’явілася дзякуючы праграме трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія-Літва-Беларусь” на 2014-2020 гады. Яна рэалізоўваецца ў межах Еўрапейскага інструмента суседства, які фінансуецца Еўрасаюзам. Асноўная мэта праекта гэта павышенне бяспекі ў краінах-суседзях Літоўскай Рэспубліке і Рэспубліке Беларусь, павышенне эфектыўнасці расследавання на вялікіх терыторыях.

Мы пачалі рэалізацыю праекта “Новыя крыміналістычныя тэхналогіі агляду месца здарэнняў і ўмацавання грамадскай бяспекі”, - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення крыміналістычных экспертыз цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі палкоўнік юстыцыі Андрэй Рашчупкін. - Нашым партнёрам з’яўляецца Цэнтр судовай экспертызы літоўскай паліцыі.

Праект расчытан на 21 месяц, яго бюджэт складае 850 091,23 еўра. Еўрапейскі саюз фiнансуе – 765 082,10 еўра (1 794 423,56 беларускіх рублеў).

Новая тэхніка будзе выкарыстоўвацца не толькі ў сталіцы, але і ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. На дроны ўскладваецца вельмі важная місія – дапамога падчас агляду месцаў здарэнняў технагеннага і прыроднага характару, дарожна-транспартных выпадкаў, пошуку людзей у лясах. Кожны беспілотнік абсталяваны фота- і відэаапаратурай, якая дазволіць якасна абмаляваць карціну месца падзей. А ў сваю чаргу, гэта істотна дапаможа ў расследаванні крымінальных спраў.

Абсталяванне, якое закупаецца ў Беларусі, набываецца і ў Літве. Яно будзе цалкам сумяшчальнае. Гэта дапаможа правадзіць сумесные агляды месцаў здарэння і  пры высвятленні ўсіх акалічнасцяў злачынстваў у памежных раёнах, - зазначае Андрэй Рашчупкін.

Гэта першы досвед выкарыстання беспілотнікаў судовымі экспертамі. Але і ў нашых суседзяў аналагічныя структуры зусім нядаўна прынялі іх на ўзбраенне. Таму істотнага адставання ў гэтым плане няма.

На гэтым паляпшэнне тэхнікі не спыніцца. Неўзабаве ў спецыялістаў ДКСЭ з’явяцца 3D-сканеры і запрацуе перасоўная крыміналістычная лабараторыя, якая будзе аснашчана ўсімі неабходнымі прыстасаваннямі для працы на месцы.

Заўвага. Гэты артыкул быў падрыхтаваны пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.


Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ