Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Супрацоўнікі упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 25 апреля 2020

Супрацоўнікі і асобы грамадзянскага персаналу упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці і яго тэрытарыяльных падраздзяленняў 25 красавіка 2020 г. прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Удзельнікі суботніка навялі чысціню і парадак на сваіх працоўных месцах і прылеглай да будынкаў тэрыторыі, прыбралі сухую расліннасць, прапалолі і падрыхлілі зямлю на кветніках і г.д. А каля корпуса па адрасе г. Магілёў, вул. Паўлава, 2В высаджана алея з 75 дрэў, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Акрамя гэтага, сабраныя сродкі будуць пералічаны ўпраўленнем па Магілёўскай вобласці на рахунак Магілёўскага гарвыканкама.