Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт
Выраб спецыяльных тэхнічных сродкаў
Спецыяльныя пакеты для рэчавых доказаў

Спецыяльныя пакеты для ўпакоўкі рэчавых доказаў абсталяваныя засцежкай тыпу «маланка» з узмоцненым бегунком і вырабляюцца з:

  • поліэтылену высокага ціску (ПВЦ) шчыльнасцю 200 мікрон;
  • нятканага матэрыялу тыпу «спанбонд» шчыльнасцю 60 г/м2;
  • камбінаваных матэрыялаў (правы бок з ПВЦ, адваротны бок – са «спанбонда»).

У камплект пакетаў уваходзяць аднаразовая нумарная пломба і самаклейная этыкетка з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі аб аб’екце.

У залежнасці ад прызначэння ўпаковачны матэрыял (пакеты) вырабляецца ў чатырох выкананнях:

выкананне № 1 – пакеты вырабляюцца з ПВЦ (памерам 600х800 мм) або камбінаваных матэрыялаў (памерамі 300х500 мм, 500х600 мм, 1000х600 мм), без ручак у камплекце з пластыкавай нумарной пломбай і самаклейнай этыкеткай. Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаны для ўпакоўкі і захоўвання такіх рэчавых доказаў, як вопратка, абутак, элементы інтэр’еру, посуд, грашовыя знакі і манеты і інш.;

выкананне № 2 – пакеты вырабляюцца са «спанбонду» (памерам 600х600х300 мм) з ручкамі на маланцы ў камплекце з пластыкавай нумарной пломбай і самаклейнай этыкеткай.

Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаны для выняцця, упакоўкі і захоўвання такіх прадметаў, як камп’ютарныя сістэмныя блокі, зброя і інш.;

выкананне № 3 – пакеты вырабляюцца з камбінаваных матэрыялаў (памерамі 140х200 мм, 175х245 мм, 310х250 мм, 245х370 мм, 500х350 мм) без ручак у камплекце з укладышам з паветрана-пузыркаватай плёнкі, пластыкавай нумарной пломбай і самаклейнай этыкеткай. Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаны для ўпакоўкі такіх рэчавых доказаў, як мабільныя тэлефоны, вінчэстары для камп’ютара, планшэты, ноўтбукі;

выкананне № 4 – пакеты вырабляюцца з празрыстага ПВЦ (памерамі 540х950 мм, 240х370 мм, 500х1000 мм, 700х500 мм, 500х300 мм) без ручак са зварным швом на самаклейным скотчы, у камплекце з пломбай-налепкай. Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаныя для выняцця, упакоўкі і захоўвання такіх рэчавых доказаў, як кнігі, нататнікі, грашовыя купюры і манеты, вырабы з каштоўных металаў і інш.

Перавагі ўпаковачных матэрыялаў заключаюцца ў наступным:

  • выкарыстанне пры вытворчасці пакетаў нятканага матэрыялу тыпу «спанбонд» дае магчымасць пры натуральнай вентыляцыі паветра ажыццяўляць прасушку рэчавых доказаў, а таксама прыбіраць залішняе ўвільгатненне аб’ектаў унутры пакета за кошт рознасці тэмператур (парніковы эфект), што дазваляе захаваць рэчавыя доказы ў іх першапачатковым выглядзе і ўласцівасцях;
  • ужыванне пры вытворчасці пакетаў матэрыялаў з павышанымi спажывецкімі якасцямі і зносаўстойлівасцю забяспечвае захаванасць рэчавых доказаў і папярэджвае аб несанкцыянаваным распячатванні ўпаковачнага матэрыялу;
  • наяўнасць пластыкавых нумарных пломб і самаклейных этыкетак з лагатыпам установы для ўнясення інфармацыі аб назве, месцы, часе выняцця аб’екта паскарае працу судовых экспертаў пры выняцці, захоўванні, перадачы рэчавых доказаў;
  • магчымасць шматразовага выкарыстання ўпаковачных матэрыялаў у сувязі з абсталяваннем пакета засцежкай тыпу «маланка», а таксама апламбавання рэчавых доказаў пры перадачы іх у іншыя праваахоўныя органы.

Асаблівасці пакетаў заключаюцца ў наступным:

  • для ўпакоўкі, транспартавання і захоўвання аб’ёмных прадметаў распрацаваныя пакеты з ручкамі (выкананне № 2);
  • для абароны рэчавых доказаў (мабільных тэлефонаў, планшэтаў, вінчэстараў, ноўтбукаў і інш.) ад механічных пашкоджанняў распрацаваныя пакеты з укладышам з паветрана-пузыркаватай плёнкі (выкананне № 3);
  • для візуальнага кантролю змесціва пакетаў распрацаваныя пакеты з празрыстага поліэтылену высокага ціску (выкананне № 4);
  • для абароны рэчавых доказаў ад пападання сонечнага святла, выдалення рознай інфармацыі з тэлефонаў, планшэтаў і іншых носьбітаў распрацаваны непразрыстыя пакеты з поліэтылену высокага ціску чорнага колеру.

Варта таксама мець на ўвазе, што поліэтыленавыя пакеты нетаксічныя, маюць высокую хімічную і бактэрыяльную ўстойлівасць, лёгкую вагу, у выніку чаго пакеты бяспечна транспартаваць і выкарыстоўваць па прызначэнні.

Набор для ўпакоўкі рэчавых доказаў

Для ўпакоўкі гаруча-змазачных матэрыялаў, аб’ектаў, якія маюць пах бензіну, газы, спірту і іншых лятучых рэчываў, пахавых слядоў і да т.п. распрацаваныя наборы для экспертаў.

Набор №1 складаецца з: каробкі з гофракардону, шклянога слоіка «твіст» аб’ёмам 0,45 л, металічнай накрыўкі «твіст», пломбы-налепкі ў колькасці двух штук для апламбавання слоіка з рэчавымі доказамі, двух самаклейных этыкетак з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі пра аб’ект. Набор можа складацца з аднаго і двух прадметаў (слоікаў), упакаваных у каробку.

Перавагі набору эксперта №1 заключаюцца:

  • у наяўнасці ў камплекце пломб-налепак, якія папярэджваюць аб несанкцыянаваным распячатванні ўпаковак;
  • ва ўпакоўцы рэчавых доказаў у шкляную тару, што дазваляе не дапусціць выпарэння гаруча-змазачных матэрыялаў (іншых вадкасцяў), пахавых слядоў і захаваць іх хімічныя ўласцівасці, а таксама выключыць пападанне іншародных рэчываў і пахаў;
  • ва ўпакоўцы шклянога слоіка з рэчавымі доказамі ў кардонную каробку, што дазваляе забяспечыць захаванасць рэчавых доказаў.

Для ўпакоўкі колючых і рэжучых прадметаў (шпрыцаў, нажоў і інш.) з месцаў здарэння распрацаваныя набор №2 і набор№3.

Набор №2 складаецца з: каробкі з гофракардону, абсталяванай ацынкаванай пласцінай таўшчынёй 0,5 мм (з тарца каробкі), пломб-налепак у колькасці двух штук для апламбавання каробкі, самаклейнай этыкеткі з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі пра аб’ект.

Набор №3 складаецца з: каробкі з гофракардону, абсталяванай ацынкаванай пласцінай таўшчынёй 0,5 мм (з тарца каробкі), двух пласцін з пенапласту, пластыкавай сцяжкі, пломб-налепак у колькасці двух штук для апламбавання каробкі, самаклейнай этыкеткі з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі пра аб’ект.

На ўнутранай частцы вечка набору прадугледжана падрабязная інструкцыя па выкарыстанні ўпаковачнага матэрыялу.

Набор эксперта: у чым заключаюцца перавага?

  • у наяўнасці ацынкаванай пласціны таўшчынёй 0,5 мм у тарцовай частцы каробкі для абароны супрацоўнікаў ад уколаў і парэзаў;
  • у наяўнасці пласцін з пенапласту (набор №3), што дазваляе зафіксаваць нож любога памеру ў нерухомым стане, захоўваючы тым самым адбіткі пальцаў і сляды біялагічнага паходжання (крыві);
  • у наяўнасці пластыкавай сцяжкі (набор №3) для дадатковай фіксацыі цэнтральнай часткі нажа пры ўпакоўцы нажоў вялікіх памераў.
Пакеты патолагаанатамічныя на маланцы ў Мінску

РУП «Белсудэкспертазабеспячэнне» мае шматгадовы вопыт вытворчасці пакетаў для нябожчыкаў (патолагаанатамічных) на маланцы памерам 2200х1000 мм, якія шырока ўжываюцца для перавозкі целаў памерлых з месцаў здарэнняў і надзвычайных сітуацый, а таксама для захоўвання цел памерлых у падраздзяленнях сістэмы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і ўстановах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Ужывальная таўшчыня плёнкі, а таксама спецыяльная прашыўка плёнкі ў месцах мацавання маланкі дазваляе праводзіць перавозку і захоўванне цела з масай да 150 кг.

Тэхнічныя сродкі для экспертнай дзейнасці

Маштабныя лінейкі

Прызначэнне маштабных лінеек – спрашчэнне правядзення пераводу з аднаго маштабу ў іншы; вызначэнне лінейных памераў у пэўным маштабе; вызначэнне невядомага маштабу і выкананне іншых работ.

Маштабная лінейка эксперта-крыміналіста прызначана для фіксавання пэўных памерных велічынь.

Адной з важных уласцівасцяў магнітных маштабных лінеек з’яўляецца, у адрозненне ад пластыкавых або кардонных, іх гнуткасць. Выкарыстанне маштабных лінеек актуальна пры няроўных паверхнях: з іх дапамогай можна паўтараць выгіны дадзенай паверхні.

Маштабная лінейка дае візуальнае ўяўленне пра сапраўдныя памеры аб’ектаў і адлегласці паміж імі на карце.

Маштабныя лінейкі вырабляюцца на белым і чорным фоне. Даўжыня лінейкі – 100 мм, 200 мм, 300 мм.

Лінейкі вырабляюцца на магнітным вініле і пластыку.

Лінейка роставая

Лінейка выраблена з матавага палімера з супрацьгразевым пакрыццём, па тыпе этыленвінілацэтата, які валодае добрымі амартызуючымі ўласцівасцямі і павышанай адгезіяй да розных матэрыялаў і пераўзыходзіць поліэтылен па празрыстасці і эластычнасці пры нізкіх тэмпературах.

Ужываецца ў крыміналістыцы для фіксацыі росту чалавека пры правядзенні фотаздымкі.

Памер роставай лінейкі – 2220 х 1000 мм

Набор лічбаў і стрэлак

Набор лічбаў (ад 0 да 9) з тонкага пластыка з ламінацыяй уяўляе сабой камплект лічбаў ад 0 да 9 вырабленых з гнуткага пластыка белага колеру таўшчынёй 0,3 мм.

У верхняй частцы пласціны нанесеная маштабная лінейка на 50 мм, шкала дзялення – 1 мм.

У ніжняй частцы сіметрычна сантыметровай шкале знаходзяцца прамавугольнікі чорнага і белага колеру ў шахматным парадку ў два шэрагі даўжынёй па 10 мм.

Набор лічбаў (ад 0 да 9) на магнітным вініле выраблены з матавага палімера на магнітнай аснове, таўшчыня 0,8-0,9 мм.

У верхняй частцы пласціны нанесена маштабная лінейка на 50 мм, шкала дзялення – 1 мм.

У ніжняй частцы сіметрычна сантыметровай шкале знаходзяцца прамавугольнікі чорнага і белага колеру ў шахматным парадку ў два шэрагі даўжынёй па 10 мм.

Экраны маштабныя з маштабнай лінейкай

Экраны выраблены з матавага палімера з супрацьгразевым пакрыццём, па тыпе этыленвінілацэтата, які валодае добрымі амартызуючымі ўласцівасцямі і павышанай адгезіяй да розных матэрыялаў і пераўзыходзіць поліэтылен па празрыстасці і эластычнасці пры нізкіх тэмпературах.

Разнавіднасці экранаў кантрасных з маштабнай лінейкай:

  • памер 1300х1000 мм, фон белы
  • памер 1300х1000 мм, фон чорны
  • памер 500х450 мм, фон белы
  • памер 500х450 мм, фон чорны

Спецыяльная крыніца экспертнага святла («Крыміналіст-1»)

Спецыяльная крыніца экспертнага святла («Крыміналіст-1») прызначана для пошуку слядоў, мікрачасціц і дробных прадметаў на розных паверхнях.

Корпус прыбора выкананы з палімернага матэрыялу. У тарцовай частцы корпуса размешчаны крыніцы святла – святлодыёды. Габарытныя памеры корпуса – 140х65х30 мм (± 5 мм);

Маса прыбора – не больш за 200 грам;

Колькасць святлодыёдаў – не менш за 2 шт.;

Вугал рассейвання святла – не больш за 60°;

Колер выпраменьвання – халодны белы;

Від кліматычнага выканання – У1;

Напружанне сілкавання – 3,6 В;

Магутнасць – не больш за 4 Вт;

Працягласць бесперапыннай працы без падзарадкі – не менш за 8 гадзін.

Чахол выраблены з тканіны павышанай зносастойкасці. Для зручнасці карыстання прыборам чахол абсталяваны стужкай-ліпучкай і мацаваннем на рэмень.

Чамадан «Эксперт-крыміналіст»

Чамадан «Эксперт-крыміналіст» распрацаваны і вырабляецца для забеспячэння працы экспертаў-крыміналістаў, работнікаў крымінальнага вышуку, следчых.

Чамадан выкарыстоўваецца пры аглядзе месцаў здарэнняў з мэтай выяўлення, вызначэння і выняцця розных слядоў, рэчавых доказаў.

Чамадан выраблены з матэрыялаў, устойлівых да механічных пашкоджанняў (драпін, удараў), корпус чамадана вытрымлівае вагу да 70 кг.

Камплектацыя чамадана складаецца з 96 найменняў тэхнічных сродкаў і расходных матэрыялаў, агульнай колькасцю прадметаў – 254 адзінкі, якія размяшчаюцца ў двух унутраных укладышах і наборах у чахлах:

  • набор для выняцця слядоў прылады ўзлому;
  • набор для выняцця біялагічных слядоў;
  • набор для выняцця аб’ёмных слядоў;
  • набор для дактыласкапіравання;
  • набор для выняцця крыміналістычных аб’ектаў і трасалагічных слядоў;
  • набор для дактыласкапічных парашкоў;
  • набор вымяральнага інструмента, святлотэхнічнага абсталявання і спецыяльных інструментаў.

Удакладніць тэхнічныя характарыстыкі сродкаў для экспертнай дзейнасці, а таксама атрымаць інфармацыю па наяўнасці і ўмовах пастаўкі Вы можаце, патэлефанаваўшы па нумары +375 17 325 15 91.