Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Навукова-практычны часопіс «Судовая экспертыза Беларусі»

Навукова-практычны часопіс «Судовая экспертыза Беларусі» заснаваны Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе ў мэтах забеспячэння комплекснага навуковага, метадалагічнага і практычнага суправаджэння судова-экспертнай дзейнасці.

У часопісе публікуюцца навуковыя артыкулы выбітных айчынных і замежных навукоўцаў па розных аспектах судова-экспертнай дзейнасці. З 2017 года часопіс уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па медыцынскіх (у галіне судовай медыцыны), тэхнічных (у сферы судова-экспертнай дзейнасці) і юрыдычным навуках, а таксама ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).

У мэтах распаўсюджвання інфармацыі аб прагрэсіўных формах і метадах арганізацыі і правядзення судовых экспертыз на пастаяннай аснове размяшчаюцца матэрыялы з экспертнай практыкі.

Акрамя гэтага, на старонках выдання публікуюцца дадзеныя аб найбольш важных падзеях у сферы судова-экспертнай дзейнасці, у тым ліку за мяжой.

ISSN: 2413-6158

Перыядычнасць: 1 раз у паўгоддзе (красавік, кастрычнік).

Тыраж: 1700 асобнікаў.

Падпісныя індэксы згодна з каталогам РУП «Белпошта»: 002942 (для прадпрыемстваў і арганізацый), 00294 (для індывідуальных падпісчыкаў).

Тэрыторыя распаўсюду:

  • Рэспублікі Беларусь (каталог РУП «Белпошта»);
  • Расійская Федэрацыя (электронны каталог ААТ «Інфармнавука»);
  • Украіна (электронны каталог ГП «Прэса»).

Адрас рэдакцыі часопіса: вул. Кальварыйская, 43, 220073, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Электронная пошта: journal@sudexpert.gov.by

Кантактны тэлефон: 8 (017) 308-61-82